# @snytsina on Instagram

- **Type:** Image
- **Original URL:** https://www.instagram.com/p/CUSNOifMUn_
- **Gondola URL:** https://gondola.cc/posts/14171367-snytsina-instagram
- **Thumbnail:** https://img.gondola.cc/tr:w-,h-,fo-auto/thumbnails/451cfd580a.jpg
- **Posted:** 2021-09-26T12:15:16.000+00:00
- **Account Owner:** Katya Snytsina (@snytsina) — https://gondola.cc/snytsina

## Caption

Гэта дзіўнае пачуццё - дзе б ты не быў, ты думаеш пра іх, пра палітвязняў!

Думаеш «як яны там?» і «што можна яшчэ зрабіць, каб людзі пра іх даведаліся?» 

Беларускі пратэст бачыў розныя праявы салідарнасці, але ў Шатландыі сёння, здаецца, прыдумалі нешта асабліва прыгожае! 2️⃣5️⃣

Джон Блэквуд, выкладчык мастацтва ў горадзе Абердзін і адначасова адзін з аўтараў падкаста пра белфутбол, разам з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ладзяць мiнi-футбольны матч салідарнасці – інакш кажучы, Кубак Аляксандра Івуліна, у якiм сыграюць беларусы Брытанii ды шатландскiя мастакi. 

Арганізатары гульні ставяць мэту прыцягнуць увагу да беларускіх палітвязняў і напаўсур’ёзна прапануюць зрабіць Кубак Івуліна франшызай (але хочуць, каб Саша выйшаў раней).

Салідарнасць - гэта важна!  Для палітычных вязьняў і для нас з вамі таксама!🤍🖤🤍

Заставайцеся салідарнымі!

Жыве Беларусь! 

#жывебеларусь #асашавыйдет #пахнечабор #кубокИвулина

## Stats

- **Views:** 0
- **Likes:** 1,390
- **Shares:** 0
- **Comments:** 31

## Tags

жывебеларусь, асашавыйдет, кубокивулина, пахнечабор

---
Copyright (c) Gondola