# @snytsina on Instagram

- **Type:** Image
- **Original URL:** https://www.instagram.com/p/Cp5iU5MslZV
- **Gondola URL:** https://gondola.cc/posts/4863812-snytsina-instagram
- **Thumbnail:** https://img.gondola.cc/tr:w-,h-,fo-auto/postThumbnails/9802fbd8dc.jpg
- **Posted:** 2023-03-17T17:49:17.000+00:00
- **Account Owner:** Katya Snytsina (@snytsina) — https://gondola.cc/snytsina

## Caption

Рабіць сапраўды сваю працу - не здрада

Іншадумства - не здрада

Бачыць праблемы і ў слых казаць аб іх - не здрада

Усё гэта НЕ ЗДРАДА ў нармальным свеце, рэжым жа існуе ў сваім абшарпаным, злом, цёмным свеціку, дзе даносы і прыстасаванства каціруецца вышэй, чым прафесіяналізм і ўласнае меркаванне.

Менавіта з-за гэтага чатыры выдатныя жанчыны сёння, а таксама сотні і ўжо тысячы беларусаў атрымліваюць свае вялізныя тэрміны і вымушаны знаходзіцца ў ізаляцыі.

Дырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна асуджаная на 12 гадоў калоніі.
Галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава – 12 гадоў калоніі.
Палітычны аналітык і рэдактарка Валерыя Касцюгова – 10 гадоў калоніі
Сузаснавальніца праекту SYMPA Таццяна Кузіна — 10 гадоў калоніі.

Былы суддзя, былы пракурор, былы «дадаць любую пасаду якая бярэ ўдзел у такіх судах» - менавіта так будзе напісана ў навінах пасля таго, як рэжым падзе і закон зноў пачне працаваць у нашай краіне. У вас будучыні няма, таму вам так страшна, таму такія тэрміны.

Усім сіл і толькі наперад, іншага выйсця няма акрамя як працягваць у сілу сваіх магчымасцяў дужацца супраць гэтага зла.

#жывебеларусь #жыветутбай #зеркало #политическиезаключённые

## Stats

- **Views:** 0
- **Likes:** 488
- **Shares:** 0
- **Comments:** 8

## Tags

зеркало, жывебеларусь, жыветутбай, политическиезаключённые

---
Copyright (c) Gondola