Рабіць сапраўды сваю працу - не здрада
Іншадумства - не здрада
Бачыць праблемы і ў слых казаць аб іх - не здрада
Усё гэта НЕ ЗДРАДА ў нармальным свеце, рэжым жа існуе ў сваім абшарпаным, злом, цёмным свеціку, дзе даносы і прыстасаванства каціруецца вышэй, чым прафесіяналізм і ўласнае меркаванне.
Менавіта з-за гэтага чатыры выдатныя жанчыны сёння, а таксама сотні і ўжо тысячы беларусаў атрымліваюць свае вялізныя тэрміны і вымушаны знаходзіцца ў ізаляцыі.
Дырэктарка
TUT.BY Людміла Чэкіна асуджаная на 12 гадоў калоніі.
Галоўная рэдактарка
TUT.BY Марына Золатава – 12 гадоў калоніі.
Палітычны аналітык і рэдактарка Валерыя Касцюгова – 10 гадоў калоніі
Сузаснавальніца праекту SYMPA Таццяна Кузіна — 10 гадоў калоніі.
Былы суддзя, былы пракурор, былы «дадаць любую пасаду якая бярэ ўдзел у такіх судах» - менавіта так будзе напісана ў навінах пасля таго, як рэжым падзе і закон зноў пачне працаваць у нашай краіне. У вас будучыні няма, таму вам так страшна, таму такія тэрміны.
Усім сіл і тол...